| |
Бібліяграфія
35. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007
34. Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006
33. Kochanek jej wysokości. — Wrocław. 2006
32. Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. (Фота Сяргея Плыткевіча.) — Мн., 2005
31. Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005
30. Реквієм для бензопилки. — Київ, 2005
29. Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005
28. Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004
27. Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003
26. Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003
25. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Марцін (Славакія), 2003
24. Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001
23. Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001
22. Requiem dla piły motorowej. — Białystok, 2000
21. Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы. — Мн., 2000
20. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). — Вільня, 1999, 2000, 2002
19. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
18. Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998
17. Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998
16. Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003
15. Тайны полоцкой истории. — Мн., 1995
14. Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995
13. Таямніцы полацкай гісторыі. — Мн., 1994, 2000, 2002
12. Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994
11. Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993
10. Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992
9. «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992
8. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992
7. Еўфрасіння Полацкая. Ефросиния Полоцкая. — Мн., 1992
6. Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992
5. Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991
4. Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990
3. Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989
2. День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988
1. Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986
 |
Імёны Свабоды. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007.— 576 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) ISBN 978-0-929849-14-0
«Імёны Свабоды» — гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.
|
 |
Паром празь Ля-Манш. Вершы. Мн.: Логвінаў, 2006.— 156 с. ISBN 985-6800-13-4
Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь».
Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы.
У новай кнізе паэзіі аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы й часе.
|
 |
Kochanek jej wysokości Wrocław, 2006 Kolegium Europy Wschodniej (Seria «Biblioteka Białoruska») ISBN 83-89185-13-X
«Kochanek jej wysokości» to zbiór piętnastu opowiadań, esejów i nowel, powstałych w latach 1985—2004.
Mistrzowsko skomponowane, nie pozbawione humoru, szczypty ironii i cienia smutku, są owocem refleksji nad światem i ludzką naturą wspartych niezwykłą zdolnością wnikliwej obserwacji życia. Ich autor, Uładzimier Arłou, jest jednym z najbardziej poczytnych współczesnych pisarzy białoruskich. |
 |
Ад Полацка пачаўся Свет. Фота Сяргея Плыткевіча. Мн.: Рыфтур, 2005.— 144 с.
Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыслававіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай ордэна езуітаў? Хто такі “Чорны афіцэр”? Дзе шукаць крыж Еўфрасінні Полацкай?
Кніга адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.
Фотаздымкі з кнігі: 1, 2, 3
|
 |
Сланы Ганібала: Выбраныя эсэ Мн.: I.П. Логвінаў, 2005.— 396 с. ISBN 985-6701-79-1
Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў — своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль — у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену — нязьменна шукае Бларусь і беларусаў.
Эсэ «Незалежнасьць — гэта...», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.
|
 |
Реквієм для бензопилки: Оповідання та повість Пер. з білорус. Олександра Ірванця. К.: Факт, 2005.— 272 с. (Сер. «Exceptis excipiendis»). ISBN 966-359-037-8
«Реквієм для бензопилки» — збірка вибраної прози Уладзімера Арлова, найцікавішого на сьогодні білоруського прозаїка. Соковите письмо, грубуватий, але напрочуд людяний гумор — це невід’ємні риси стилю Арлова. Твори білоруського прозаїка перекладено 20 мовами світу, а це видання — перша книжка У.Арлова в Україні.
|
 |
Час чумы: Гістарычныя аповесці, апавяданні. Мн.: I.П. Логвінаў, 2005.— 208 с. ISBN 985-6701-76-7
Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова.
У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак ХІІ стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі.
Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы.
|
 |
Каханак яе вялікасці: Гістарычныя апавяданні, эсэ. Мн.: I.П. Логвінаў, 2004.— 252 с. ISBN 985-6701-51-1
Уладзімір Арлоў лічыць, што гісторыя — гэта ўваскрашэнне. Сапраўды, уваскрашаючы падзеі мінулага, аднаўляючы нашу гістарычную памяць, мы, беларусы, і самі ўваскрасаем як еўрапейскі народ.
У кнігу папулярнага пісьменніка ўвайшлі ўжо вядомыя і новыя апавяданні, дзеянне ў якіх разгортваецца ў розныя эпохі. Сярод яе герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра I Ігнат Грынявіцкі... Побач з гістарычнымі асобамі чытач сустрэне і тых, чые імёны не трапілі ў энцыклапедыі — напрыклад, беларускую гетэру часоў Інфлянцкай вайны Дамініку або полацкага шляхціча, што прабавіў ноч з расейскай імператрыцай Кацярынай ІІ і застаўся пераможцам ў іх своеасаблівай дуэлі.
|
 |
Адкусі галаву вароне. Эсэ. «Наша Ніва» (Бібліятэка «Vostraja Brama», 7). 2003.— 176 с. ISBN 9955-437-17-0
Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.
|
 |
Ордэн Белай Мышы: Аповесці, апавяданні. Мн.: Маст. літ., 2003.— 301 с.
У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка... Усіх было па адным, і, дзякуючы гэтаму, краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
У кнігу ўвайшлі таксама новыя і ўжо знаёмыя чытачу творы з цыкла «Полацкія апавяданні» і іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.
|
 |
Краіна Беларусь. Друкарня «NEOGRAFIA», Martin, Slovakia, 2003.— 320 с., іл.
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.
У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
|
 |
Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў. Вільня: Наша Будучыня, 2003.— 127 с. Выданьне трэйцяе. ISBN 9986-9229-7-X
Кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з’явіліся першыя людзі. Сярод герояў кнігі — князь Рагвалод і асветніца Еўфрасіння, Вітаўт Вялікі і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч...
|
 |
Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 223 с. Выданьне трэцяе. ISBN 9986-9229-7-X
Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаеца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя раздзелы: «Старажытныя беларускія княствы», «Вялікае Княства Літоўскае», «Беларусь у Рэчы Паспалітай» і «Беларусь у Расейскай імпэрыі». Чытачу прапануюцца храналягічныя табліцы, дзе даты беларускай мінуўшчыны падаюцца параўнальна з падзеямі сусьветнай гісторыі. Кніга багата ілюстраваная мініяцюрамі летапісаў, сярэднявечнымі гравюрамі зь беларускіх і заходнеэўрапейскіх старадрукаў, рэдкімі фотаздымкамі.
|
 |
Таямніцы Полацкай гісторыі. — 2-е выд., дап. Мн.: Полымя, 2002.— 464 с.
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
|
 |
Сны імператара: Апавяданні, аповесці, эсэ. Мн.: Маст. літ., 2001.— 383 с. (Беларуская проза XX стагоддзя) ISBN 985-02-0500-8
Гісторыя Бепарусі — асноўная тэма творчасці Уладзіміра Арлова. Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі беларускага мінулага з часоў нашай першай дяржавы — Полацкага княства — да XX стагоддзя.
Чытача чакаюць сустрэчы з паэтам Міколам Гусоўскім, філосафам Казімірам Лышчынскім, паўстанцамі 1863 года, царазабойцам Ігнатам Грынявіцкім і іншымі вядомымі і невядомымі асобамі айчыннай гісторыі.
|
 |
Десять веков белорусской истории (862—1918): События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). Вильня: Наша Будучыня, 2001.— 223 с.: Илл. ISBN 9986-9229-5-3
Авторы занимательно и доступно рассказывают о наиболее значительных событиях десяти столетий, которые Беларусь прошла со времен легендарных Рогнеды и Рогволода. Эта своеобразная хроника начинается с 862 года, когда впервые упоминается Полоцк, и заканчивается 25 марта 1918 года, когда была провозглашена независимость Белорусской Народной Республики. В книге четыре главы: «Древние белорусские княжества», «Великое Княжество Литовское», «Беларусь в Речи Посполитой» и «Беларусь в Российской империи». Читателям предлагаются хронологические таблицы, в которых даты белорусской старины даются в сравнении с событиями всемирной истории. Книга богато иллюстрирована миниатюрами из летописей, средневековыми гравюрами из белорусских и западноевропейских старопечатных изданий, редкими фотоснимками.
Для всех, кто интересуется историей своей Отчизны.
|
 |
Requiem dla piły motorowej. Białystok, 2000
Arłou jest tradycjonalistą, snującym swoje realistyczne fabuły na kanwie osobiście mu znanych wydarzeń i okoliczności, bez postmodernistycznych „sztuczek“ z formą, czasem narracji, narratorem mieszaniem gatunków, etc. Ma za to niezwykle wyczulone oko i ucho na life’s little ironies i inne życiowe drobiazgi, stanowiące o niepowtarzalnej aurze indywidualnej egzystencji. Jego dominującym tematem jest fascynujący i ciągle jeszcze nieprzebadany fenomen homo sovieticus — tu konkretnie: „socjalistyczny w treści, białoruski w formie“. Można oczywiście powiedzieć, że opowiadania Arłowa zebrane w niniejszym tomie stanowią literackie świadectwo procesu tracenia młodzieńczych złudzeń człowieka poddanego nieubłaganej obróbce potężnego i nieludzkiego systemu. Ale nie sposób nie zauważyć, że Arłou stara się unikać ferowania zbyt łatwych wyroków skazujących czy rozgrzeszeń, w wielu przypadkach pozostawiając moralną ocenę postępowania swoich bohaterów czytelnikom.
|
 |
Еўфрасіння Полацкая. Мн.: Полымя, 2000.— 272 с.
Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла ў XII стагоддзі, у юныя гады пастрыглася ў манахіні, стала выдатнаю асветніцай, была прылічаная да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі.
Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных подзвігаў святой, напісанага Уладзімірам Арловым, у кнігу ўключаны яе «Жыціе», а таксама паэтычныя і музычныя творы, прысвечаныя знакамітай палачанцы.
|
 |
Жыватворны сімал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. / Животворный символ Отчизны. История Креста святой Евфросиньи Полоцкой. Мн., Асар, 1998
Кніга прысвечана нацыянальнай рэліквіі беларускага народа — Крыжу святой Еўфрасінні Полацкай.
На аснове шырокага кола гістарычных крыніц і навуковай літаратуры аўтар апавядае пра стварэнне святыні і яе драматычны лёс у мінулыя стагоддзі. Чытач даведаеца таксама пра загадкавае знікненне Крыжа і яго пошукі ў наш час.
Асобны раздзел знаёміць з творчым подзвігам беларускага майстра Міколы Кузьміча, які ў гады адраджэння незалежнасці Беларусі ўзнавіў вобраз Крыжа яе нябеснай заступніцы.
|
 |
Божая кароўка зь Пятай авэню. Менск: Наша Ніва, 1998.— 186 с.
Кнігу складаюць эсэ, напісаныя пасьля вандровак па трох кантынэнтах. У Лёндане і Лепелі, у Гановэры, Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену аўтар нязьменна шукае беларусаў і Беларусь.
|
 |
Рэквіем для бензапілы: Аповесці, апавяданні. Мн.: Маст. літ., 1998.— 240 с.
Уладзімір Арлоў добра знаёмы чытачу як аўтар папулярных твораў, прысвечаных беларускай гісторыі. Новую кнгу яго прозы склалі аповесці і апавяданні на темы сучаснасці, але далёкае і блізкае мінулае, ствараючы своеасаблівую аўру, прысутнічае і тут. Творы маюць дынамічную, часам дэтэктыўную інтрыгу, прымушаючы чытача напружана сачыць за паваротамі сюжэта.
|
 |
Тайны полоцкой истории. Мн.: Беларусь, 1995.— 478 с.: ил. ISBN 985-01-0067-2
Книга приглашает в путешествие по страницам полоцкой старины со времен язычества до начала XX в. Автор рассказывает о личностях и событиях, которые долгие годы замалчивались официальными историками. Читатель узнает о независимом Полоцком государстве и судьбе национальной реликвии — креста святой Евфросинии, о деятельности в Полоцке ордена иезуитов, событиях 1812 года, Полоцком кадетском корпусе.
Адресована студентам и старшеклассникам, а также всем, кому дороги история и будущее древнейшего белорусского города.
|
 |
Фаўна сноў: Вершы. Мн.: Маст. літ., 1995.— 95 с.
Уладзімір Арлоў — аўтар шматлікіх кніг прозы і паэтычнага зборніка «Там, за дзвярыма».
Гэтая кніга — другое рызыкоўнае падарожжа вядомага пісьменніка з абжытага мацерыка прозы да астравоў паэзіі.
|
 |
Пяць мужчын у леснічоўцы: Аповесці, апавяданні, эсэ. Мн.: Маст. літ., 1994.— 366 с. (З вякоў мінулых) ISBN 5-340-01379-0
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.
|
 |
Мой радавод да пятага калена. Эсэ. Менск: ВЦ «Бацькаўшчына», 1993.— 184 с. ISBN 985-6026-02-4
Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».
|
 |
Міласць князя Гераніма: Аповесці. Апавяданні. Мн.: Юнацтва. 1993.— 272 с. (Школьная бібліятэка)
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых.
|
 |
«Совершенно секретно», альбо Адзін дзень у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. Мн., 1992.— 80 с.
Беларускі народ стаў на шлях вяртання да самога сябе. Адбудаваць незалежную Бацькаўшчыну немагчыма без аднаўлення нашай амаль зруйнаванай памяці. Пра гістарычную самасвядомасць беларусаў, “белыя плямы” і “чорныя дзіркі” даўняга і нядаўняга мінулага і разважае аўтар гэтае кнігі. А назву ёй далі нататкі пра аднаго з фальсіфікатараў гісторыі Беларусі Лаўрэнція Абэцэдарскага.
|
 |
Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 52 с., іл. (Нашыя славутыя землякі). ISBN 5-343-00883-6
У кнізе апавядаецца пра трагічны лёс рэвалюцыянера-нарадавольца І.Грынявіцкага (1856—1881), які выканаў смяротны прысуд Аляксандру ІІ.
Для шырокага кола чытачоў.
|
 |
Еўфрасіння Полацкая. Мн.: Маст. літ., 1992.— 220 с., іл. (Святыя зямлі Беларускай). ISBN 5-340-01238-7
Кніга прысвечана святой Еўфрасінні Полацкай — патронцы Беларусі.
Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла ў XII стагоддзі, у юныя гады пастрыглася ў манастыр, стала выдатнаю асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі.
Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных подзвігаў святой, у кнігу ўключана яе «Жыціе», звернутыя да Еўфрасінні Полацкай малітвы, а таксама аповяд пра загадкавае знікненне і пошукі нацыянальнай рэліквіі — крыжа, створанага на заказ падзвіжніцы ў 1161 годзе.
|
 |
Рандэву на манеўрах: Аповесць, апавяданні. Мн.: Маст. літ., 1992.— 271 с. ISBN 5-340-00984-X
Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час.
Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
|
 |
Там, за дзвярыма: Вершы ў прозе. Мн.: Маст. літ., 1991.— 94 с.
Уладзімір Арлоў вядомы як аўтар гістарычных апавяданняў і аповесцяў. У кнізе «Там, за дзвярыма» сабраны ягоныя вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць. Творы аб’ядноўвае адвечны матыў пошуку суладнасці паміж чалавекам і светам.
|
 |
Пока не погасла свеча: Повести и рассказы. М.: Мол. гвардия, 1990.— 302 с.
В сборник вошли произведения о жизни современного города, деревни, о молодежи, а также произведения исторические, в которых автор, историк по образованию, воссоздает быт, нравы и общественно-историческую атмосферу времен правления великого князя Владимира Полоцкого; рисует образ поэта-гуманиста эпохи Возрождения Миколы Гусовского, народовольца Игната Гриневицкого и др.
|
 |
Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая. Мн.: Навука і тэхніка, 1989.— 53 с., [8] л. іл. (Нашы славутыя землякі). ISBN 5-343-00602-7
У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадзка-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства.
Для шырокага кола чытачоў.
|
 |
Дзень, калі ўпала страла: Аповесці і апавяданні. Мн.: Маст. літ., 1988.— 233 c.
Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864 гг., рэвалюцыянер-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі і іншыя.
Падзеі ў апавяданнях і аповесцях, што склалі кнігу, адбываюцца ў розныя эпохі, але яе герояў яднае пачуццё патрыятызму, клопат аб будучыні роднай зямлі, дзеля якой яны гатовыя ахвяраваць жыццём.
|
 |
Добры дзень, мая Шыпшына: Апавяданні, аповесць. Мн.: Маст. літ., 1986.— 191 с. (Першая кніга празаіка).
Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Героі кнігі трапляюць у няпростыя жыццёвыя сітуацыі, трымаючы своеасаблівы экзамен на маральную сталасць.
Галоўную тэму апавяданняў працягвае аповесць «I вярталіся мы...».
|
|
|